Официальный сайт -
победитель XVI конкурса
ИНТЕРНЕТ - ПРЕМИЯ ТИБО-2018
Адрес райисполкома:
231337, Гродненская обл.,
г. Ивье, пл. Комсомольская, 1
Электронная почта:
rik@ivje.gov.by
Телефон: (8-01595) 2-17-46
Факс: (8-01595) 2-12-89

26 ноября 2019

Прэзентацыя кнігі К. Хадасевіч-Лісавой “Вухуцік. Васільвася” з удзелам аўтара

У Іўеўскай дзіцячай бібліятэцы адбылося сапраўднае свята: да нас у госці завітала кніжная фея – казачніца Кацярына Хадасевіч-Лісавая, якая прыйшла да юных чытачоў разам з Вухуцікам – галоўным героем сваёй кнігі-перакруткі “Вухуцік. Васільвася”.

Прэзентацыя кнігі “Вухуцік. Васільвася” (ВД “Звязда”) прайшла надзвычай захапляльна! Вельмі зацікавіліся хлопчыкі і дзяўчынкі ўнікальнай магчымасцю тэлепартацыі праз Міжпрасторавы партал, які казачніца прынесла з сабой! Шчырае захапленне выклікала прапанова націснуць на кнопку і перанесціся ў паралельную галактыку, здзейсніць касмічную вандроўку, пазнаёміцца з іншапланетнымі істотамі.

Кацярына Станіславаўна, прафесійны педагог, змагла знайсці падыход да кожнага чалавека ў зале. Як сапраўдная казачная фея, яна зацікавіла дзяцей і дарослых арыгінальнымі гульнёвымі формамі, звярнуўшы асаблівую ўвагу на выдатныя ілюстрацыі сучаснай мастачкі Веранікі Лемешавай. Інтэрактыўная прэзентацыя кнігі дазволіла дзецям паглыбіцца ў сюжет і адчуць сябе побач з героямі ў час іх неверагодных прыгодаў. Усе госці бібліятэкі засталіся ў захапленні ад насычанай сустрэчы! Доўга маленькія чытачы не адпускалі пісьменніцу, задавалі розныя пытанні, бралі аўтографы і фатаграфаваліся на памяць. Напэўна, гэта і ёсць сапраўднае пісьменніцкае шчасце – бачыць такую вялікую цікаўнасць да сваёй творчасці! 

Мы выказваем шчырую падзяку спадарыне Кацярыне за цудоўнае мерапрыемства, жадаем паспяховага працяга серыі “Казак кніжнай феі” і спадзяёмся на далейшае плённае супрацоўніцтва!